Беларуская Служба

Вайсковы эксперт пра расійскую прапаганду: Ейск выдаюць за Херсон, Падмаскоўе – за Кіеў

22.04.2022 17:23
Пуцін марыць правесці парад перамогі ў разбураным украінскім горадзе Марыупалі.
Алег Жданаўфота: YouTube

Набліжаецца сакральная дата для расійскага кіраўніцтва – дзень перамогі над нямецкім фашызмам 9 мая. Шмат хто кажа пра тое, што ў гэты дзень Пуцін марыць правесці парад перамогі ў захопленым украінскім горадзе Марыупалі.

Аднак горад цалкам разбураны, там не засталося практычна цэлых будынкаў. Як расіяне пакажуць такую карцінку свайму народу? На думку ўкраінскага ваеннага эксперта Алега Жданава, расійская прапаганда мае на гэта адказ.

- Для расійскай прапаганды няма ніякіх праблем. Учора паказалі, як наладжваецца жыццё ў Херсоне. У сюжэце прапаганды на самой справе быў расійскі горад Ейск. Могуць зрабіць тое ж самае. Дарэчы, тыдні два таму была інфармацыя, што ў Падмаскоўі на здымачных пляцоўках будуюць дэкарацыі Храшчаціка (вуліца ў Кіеве – рэд.)

Учора Уладзімір Пуцін загадаў адмовіцца ад штурму фабрыкі Азоўсталь у Марыупалі, дзе хаваюцца ўкраінскія вайскоўцы, а таксама шмат цывільных.

Украіна24/нг