Старшыня кіроўнай партыі «Права й справядлівасць» Яраслаў Качынскі агучыў сёння першае з пытанняў, якія Аб’яднаныя правыя сілы мае намер задаць палякам на агульнанацыянальным рэферэндуме, паведамляе Польскае радыё. Усяго будзе чатыры пытанні.
Яраслаў Качынскі паведаміў сёння, што першым пытаннем на восеньскім рэферэндуме будзе: «Ці падтрымліваеце вы продаж дзяржаўных прадпрыемстваў?».
Аб'яднаныя правыя сілы пачалі сёння а 7.00 на старонцы «Права і справядлівасці» ў Фэйсбуку акцыю па публікацыі пытанняў. У наступныя дні - 12, 13 і 14 жніўня - будуць апублікаваныя ролікі з наступнымі пытаннямі рэферэндуму. Як вынікае з анонсаў «Права й справядлівасці», пэўна, адно з іх будзе тычыцца стаўлення палякаў да прымусовага перасялення мігрантаў.
Прапанову аб прызначэнні ўсенароднага рэферэндуму Сойм павінен разгледзець 17 жніўня падчас дадатковага двухдзённага пасяджэння, якое пачнецца 16 жніўня. Рэферэндум плануецца правесці разам з парламенцкімі выбарамі, прызначанымі прэзідэнтам Анджэем Дудам на 15 кастрычніка.
ПР/юл