Polskie Radio

Украінцы высадзілі дэсант на поўнач ад Херсона

Ostatnia aktualizacja: 08.08.2023 16:12
Як мінімум тры расійскія Тэлеграм-каналы паведамляюць аб высадцы ўкраінскага дэсанту на акупаваным правым беразе Дняпра.
Ілюстрацыйны здымакFoto: Центр стратегічних комунікацій та інформаційної безпеки - https://spravdi.gov.ua

Высадка адбылася ў раёне населенага пункта Казачыя Лагера (на поўнач ад Херсона, але паўднёвей Новай Кахоўкі).

«Пагаварыўшы з дасведчанымі франтавікамі, стала зразумела што да чаго. Праціўнік раніцай высадзіў да 7 лодак дэсанта», - піша Тэлеграм-канал «Два маёры». «Пры падтрымцы артылерыі нашы войскі, якія складаюцца з мабілізаваных і добраахвотнікаў-кантрактнікаў прынялі стралковы бой. Вораг пачаў ужываць артылерыю. Каб не дапусціць флангавага ўдару ворага па нашых акопах, падраздзяленні ВС Расіі адышлі ў раён на захад ад Казачых Лагераў», — працягвае канал.

«Супернік паспяхова замацаваўся на нашым беразе Дняпра, і заняў населены пункт Казачыя Лагера, і нават ужо прарваў першую лінію нашай абароны ў тым раёне, якая ў большасці сваёй, складаецца з мабілізаваных, а таксама вораг, прасунуўся на 800 метраў углыб», — піша канал «Трынаццаты».

Тым не менш, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда сцвярджае, што ўвесь гэты дэсант, хоць і меў месца, быў знішчаны. Незалежнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль не паступала.

Крыніца: ВВС