Polskie Radio

З пачатку года больш чым на 10% вырас знешні гандаль Беларусі

Ostatnia aktualizacja: 13.11.2023 10:11
За студзень-верасень 2023 года знешнегандлёвы абарот Беларусі павялічыўся вырас на 10,8% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 69,84 мільярды долараў, паведаміў Нацбанк Беларусі.
Pixabay License
Pixabay LicenseFoto: Image by awadpalestine from Pixabay

Экспарт вырас на 4,8% і склаў 35,19 мільярдаў долараў, імпарт вырас на 17,7% і склаў 34,65 мільярды. Дадатнае сальда знешняга гандлю за студзень-верасень склала 537,9 мільёнаў долараў. (у студзені-жніўні - 23,5 мільёны).

Знешні гандаль таварамі ў студзені-верасні 2023 года вырас на 12,6 працэнта ў параўнанні са студзенем-вераснем 2022 года і склаў 59,38 мільярдаў долараў. Імпарт тавараў вырас на 17,7 працэнта і склаў 30,48 мільярдаў, экспарт вырас на 7, 7 працэнтаў і склаў 28,89 мільярдаў. Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 1583,9 мільёнаў долараў.

Знешні гандаль паслугамі ў студзені-верасні 2023 года вырас на 1,5 працэнта ў параўнанні са студзенем-вераснем 2022 года і склаў 10,46 мільярдаў долараў. Экспарт паслуг упаў на 6,7 працэнта і склаў 6,29 мільярды, імпарт вырас на 17,2% і склаў 4,16 мільярды. Дадатнае сальда гандлю паслугамі склала 2121,8 мільёны.

Крыніца: АФН