Polskie Radio

Disney спыняе падтрымку дэмакратаў

Ostatnia aktualizacja: 05.07.2024 11:12
Падтрымка будзе адноўлена пра ўмове, што Байдэн адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта, піша «Dziennik Gazeta Prawna».
   .
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ілюстрацыйны здымакFoto: EPA/TIERNEY L. CROSS / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Эбігейл Дысней, унучка Уолта Дыснея, абвясціла ў эфіры CNBC, што спыняе ахвяраванні Дэмакратычнай партыі. Спадчынніца магната індустрыі забаў адновіць фінансавую падтрымку толькі тады, калі прэзідэнт Джо Байдэн адмовіцца ад выбарчай гонкі на карысць іншага кандыдата, зазначае польскае выданне.

Два апытанні New York Times і Wall Street Journal, апублікаваныя ў сераду, паказалі растучую перавагу Трампа над Байдэнам на 6-8 працэнтных пунктаў. Пераважная большасць апытаных таксама лічыць, што прэзідэнт больш не ў стане выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы.

Байдэн таксама сутыкаецца з усё большым незадавальненнем што да яго электаральных шанцаў з боку палітыкаў уласнай партыі, зазначае штодзёнка.

Аднак, нягледзячы на ўсе заклікі, прэзідэнт выразна заявіў падчас тэлеканферэнцыі са сваім персаналам у сераду, што ён мае намер працягваць балатавацца, піша «Dziennik Gazeta Prawna».

юл