Пісменніца і драматург Дыяна Балыка спрабуе сябе ў новай ролі акторкі. “Мой жыццёвы прынцып: кажы жыццю так”
Пісменніца і драматург Дыяна Балыка спрабуе сябе ў новай ролі акторкі. Яна грае ў спектаклі “Ордэн Белай Мышы” па аднайменнай прытчы Уладзіміра Арлова. Яна расказвае пра працу над спектаклем, творчым калектывам і свой рэцэпт на жыццё. “Мой жыццёвы прынцып: кажы жыццю так”, - гаворыць Дыяна Балыка. Казка-прытча "Ордэн Белай Мышы" - гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. Сюжэт спектакля - прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэальнасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнавання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова аб часе і аб сабе.