Анджэй Пачобут быў спецыяльным госцем на канферэнцыі «Польшча будучыні». ЁН абвясціў, што вернецца ў Беларусь у верасні.
— Гэта натуральна, што чалавек хоча вярнуцца дадому, — сказаў ён падчас сустрэчы з моладдзю. — Гарадзеншчына, рака Нёман, горад Гродна, Вялікая Бераставіца, дзе я нарадзіўся, — гэта асаблівыя месцы для мяне і гэта натуральна, што чалавек хоча вярнуцца дадому. Мне здаецца, што нікому не трэба тлумачыць.
Анджэй Пачобут падкрэсліў, што ўсведамляе наступствы, з якімі можа сутыкнуцца. Ён падкрэсліў, што «мае намер пашырыць прастору для свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі», і дадаў, што яго чакаюць палякі ў Беларусі.
— Ёсць польская меншасць і Саюз палякаў у Беларусі, людзі чакаюць. Мае размовы з актывістамі Саюзу палякаў вельмі часта пачынаюцца альбо канчаюцца пытаннем: калі ты ўжо прыедзеш? Я не змяніў планаў і ў верасні вяртаюся ў Гродна.
Адзін з лідараў польскай меншасці быў вызвалены з лукашэнкаўскай вязніцы ў канцы красавіка. Перш чым выйсці на волю, Анджэй Пачобут правёў пяць гадоў у зняволенні.
ПР/юл