Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў Лэнчыцы Караль Наўроцкі падкрэсліў, што палякі складаюць 60-мільённую супольнасць у свеце і трэба выкарыстоўваць яе патэнцыял, заахвочваючы суайчыннікаў вяртацца ў краіну.
«Па-за межамі Рэспублікі Польшча пражывае 20 мільёнаў палякаў. Больш за мільён у Бразіліі, шмат палякаў у Цэнтральнай Азіі, напрыклад, у Казахстане, для якіх прыезд у Польшчу, адукацыя ў Польшчы, падтрымка нашай эканомікі і будаванне дэмаграфічнай устойлівасці было б з аднаго боку эканамічна выгадна, а з другога — было б магчымасцю вярнуцца ў Польшчу, нават праз некалькі пакаленняў», — сказаў кандыдат, якога падтрымлівае «Права і справядлівасць».
Падрабязнасці праграмы будуць прадстаўлены падчас выбарчага з'езду ў сярэдзіне лютага.
Паводле апошняга апытаньня IBRiS для штотыднёвіка Polityka, кандыдат ад Грамадзянскай кааліцыі Рафал Тшаскоўскі карыстаецца найбольшай падтрымкай рэспандэнтаў — 38,9 працэнта. Другое месца заняў прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі, якога падтрымлівае ПіС, з 27,1 працэнта. Далей у апытанні з падтрымкай ніжэй за 10% ішлі Славамір Менцэн і Шымон Галоўня.
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 18 мая. Магчымы другі тур — 1 чэрвеня.
IAR/вх