Кандыдаты ў прэзідэнты сустракаюцца сёння з жыхарамі Паморскага, Любускага, Лодзінскага і Сілезскага ваяводстваў. Рафал Тшаскоўскі, Караль Наўроцкі, Адрыян Зандберг і Гжэгаж Браўн адправіліся ў паездкі па краіне, каб збіраць галасы выбаршчыкаў.
Сёння Рафал Тшаскоўскі сустракаецца з выбаршчыкамі ў Катавіцах на плошчы пад Ліпамі. Караль Наўроцкі наведвае жыхароў Лодзінскага ваяводзтва. Незалежны кандыдат, якога падтрымлівае партыя “Права і сравядлівасць”, выбраў населеныя пункты Хоціў і Велюнь, а вечарам сустрэнецца з жыхарамі Верушава.
Адрыян Зандберг сёння наведвае Любускае ваяводства. Гжэгаж Браўн, у сваю чаргу, агітуе жыхароў Паморскага ваяводства.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Польшчы 18 мая 2025 года.
IAR/нг