Беларуская Служба

Шанцы Караля Наўроцкага на другі тур малеюць 

10.03.2025 18:38
Калі трэнд на рост папулярнасці Мэнцэна захаваецца, некаторыя аглядальнікі бачаць рэальны шанец таго, што ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы мэру Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму будзе супрацьстаяць лідар партыі «Новая Надзея» (афіляваная з «Канфедэрацыяй») Славамір Мэнцэн.
Аўдыё
  • Калі б прэзідэнцкія выбары адбыліся ў бліжэйшы час, найбольшую падтрымку з боку ўсіх патэнцыйных выбаршчыкаў атрымаў бы кандыдат ад «Грамадзянскай Кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі, які набраў у апытанні 35% падтрымка. За Караля Наўроцкага, якога падтрымлівае «ПіС», прагаласавалі б каля чвэрці апытаных (23%), і крыху менш — 21% – прагаласаваў бы за Славам
     (Karol Nawrocki)
Кандыдат у прэзідэнты Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki)PAP/Paweł Supernak

У мінулыя выходныя ў многіх польскіх гарадах прайшлі сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі.  Яны заклікалі людзей галасаваць за сябе, прадстаўляючы свае праграмы ў такіх галінах, як бяспека, правы жанчын, ахова здароўя і даступнасць жылля.

У Варшаве кандыдатка ад партыі «Левыя» Магдалена Беят (Magdalena Biejat) у суботу, 8 сакавіка, падчас «Вялікага жаночага з'езду» паабяцала, што ў выпадку перамогі на выбарах будзе клапаціцца пра бяспеку жанчын:

— Хачу, каб кожная жанчына, трапляючы ў бальніцу з цяжарнасцю, была ў бяспецы. Я хачу, каб кожная жанчына была ў бяспецы ў сваім доме, калі яе муж або партнёр пагражае ёй гвалтам. Я хачу фінансавай бяспекі для самотных маці. Кожнаму з вас зычу пачуцця бяспекі штодня. Я адзіны кандыдат у прэзідэнты Польшчы, для якога правы жанчын — гэта не пустыя словы, а прыярытэт.

«Голас за мяне — гэта голас за легальныя аборты», — пераконвала Магдалена Беят:

— Давайце пакажам на гэтых выбарах, што мы не можам больш заплюшчваць вочы, што мы, нарэшце, хочам права на аборт у Польшчы. Я выступала і буду выступаць за законныя, бяспечныя і даступныя аборты для кожнай жанчыны з непажаданай цяжарнасцю.

У сваю чаргу, на правым баку польскай палітычнай сцэны  кандыдат у прэзідэнты Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki), якога падтрымлівае «Права і справядлівасць», падчас суботняй сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гдыні пераконваў, што Цэнтральны камунікацыйны порт павінен стаць «вечным рухавіком» польскай эканомікі. Як адзначыў кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, гэтая інвестыцыя таксама быць з бяспекай краіны:

— Нельга адначасова ліквідаваць Цэнтральны камунікацыйны порт і казаць, што мы клапоцімся пра бяспеку Польшчы. Няма такіх падыходаў у палітыцы, які прадбачаюць падзел паміж развіццём і нацбяспекай. А наша цудоўнае мора — гэта не толькі велізарны эканамічны патэнцыял дзяржавы, але таксама гарант энергетычнай бяспекі

Кандыдат у прэзідэнты, звязаны з «ПіС», таксама абяцаў увесці простыя, нізкія і зручныя для польскіх сем’яў падаткі:

— Прыбыдатк да 140 тыс. злотых павінен быць вызваленыя ад падаходнага падатку для ўсіх сем’яў з двума і больш дзецьмі. Я прапісаў гэта ў праграме я гэта выканаю. Простыя, нізкія, падаткі для сем’яў. 

Кандыдат ад ультраправай «Канфедэрацыі» Славамір Мэнцэн (Sławomir Mentzen) заявіў у суботу ў Лешне, што калі стане прэзідэнтам, то адмовіцца ад Зялёнага ладу. Адметна, што Славамір Мэнцэн дагэтуль адзіны кандыдат у перадвыбарчай гонцы, падтрымка якога няўхільна расце. Падчас сваіх сустрэчы з выбарцамі палітык вялікую ўвагу надае эканамічным пытанням:  

— Зялёны лад дзейнічае ва ўсёй Еўропе, і толькі ў Польшчы электрычнасць такая дарагая. Чаму? Таму што энергетыкай займаецца вось гэтая кучка няўдачнікаў, нашы палітыкі, і вось як ім гэта ўдалося. Глядзіце, што адбываецца вакол АЭС у  Польшчы. Усе маюць АЭС, а ў нас няма. Нават маленькая Славакія мае дзве АЭС, а мы ніводнай. Нават бедны Бангладэш скончыў будаваць АЭС год таму, яму на гэта спатрэбілася 10 гадоў. Усё магчыма! А ў нас ужо гадоў 20 гавораць, што пабудуюць, але дагэтуль нават не ўбілі ў зямлю лапаты.

З антыўкраінскай пазіцыяй ультраправага Славаміра Мэнцана адкрыта палемізаваў іншы кандыдат на вышэйшы пост у дзяржаве — старшыня Сейму Польшчы, лідар цэнтрысцкага руху «Польшча 2050» Шымон Галоўня (Szymon Hołownia). Палітык заявіў, што візіт ва Украіну кандыдата ад «Канфедэрацыі» Славаміра Мэнцэна ў трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны быў правакацыяй. 

Славамір Мэнцэн прыехаў у Львоў, і запісаў відэа каля помніка Сцяпану Бандэру. На ім палітык разам з дэпутатам Еўрапарламента ад «Канфедэрацыі» Аннай Брылкай заяўляюць, што Бандэра — «гэта тэрарыст, які ў часы Другой Рэчы Паспалітай быў прысуджаны польскім судом да смяротнага пакарання за забойствы палякаў». Мэр Львова Андрэй Садавы рэзка адрэагаваў на антыўкраінскую рыторыку Мэнцэна, назваўшы яго «прарасійскім палітыкам з польскім пашпартам» і заклікаў яго «праявіць адвагу і запісаць відэа каля Данецкай стэлы». Украінская арганізацыя «Міратворац» унесла  польскага палітыка ў спіс «ворагаў Украіны».

 Чалец «Канфедэрацыі» запытаў у Шымон Галоўні, як у старшыні Сейму, якія захады ён робіць, каб абараніць Мэнцэна ад патэнцыйнай небяспекі:

— Тое, што вы робіце, гэта прарасійскія дзеянні, і вам трэба даць зразумець, што Пуціну такія паездкі падабаюцца. Дык каб было зразумела ўсім, мы з маім рухам у Крэмль кланяцца не пойдзем. Аднак, калі гаворка ідзе пра жыццё і здароўе нават майго палітычнага апанента, я заўсёды адпавядаю самым высокім стандартам. Проста, калі ласка, дайце мне інфармацыю пра гэта. Ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт старшыня Сейма не атрымліваў. Магчыма, спецслужбы гэтым ужо займаюцца.

Кандыдат ад урадавай «Грамадзянскай кааліцыі» абяц ае павялічыць даступнасць жытла. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) таксама падтрымлівае увядзенне вайсковай падрыхтоўкі як для мужчын, так і для жанчын:

— Дзяржава павінна прапанаваць вайсковае навучанне ў самых розных фарматах. Выхадныя, тыднёвыя, месячныя курсы, лета з войскам і г. д. Прапанова мае быць скіраваная для ўсіх, хто хоча трэніравацца і для ўсіх, хто хоча падрыхтавацца да абароны, для ўсіх, хто хоча навучыцца аказваць першую дапамогу. Развівайце ўсе навыкі, карысныя ў крызісных сітуацыях! Не толькі ў выпадку вайны. Я лічу, што гэты тып курсаў павінен быць адкрыты для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у навучанні.

Кандыдат у прэзідэнты ад левай партыі «Разам» Адрыян Зандберг (Adrian Zandberg) значную частку сваіх выступаў прысвячае сітуацыі з жыллём і прапанаванаму ім антыспекуляцыйнаму падатку, які мае процідзейнічаць празмернаму росту цэн на нерухомасць. Адрыян Зандберг таксама лічыць, што неабходна павялічыць выдаткі на сістэму аховы здароўя. Палітык звярнуўся да ўсіх партый з заклікам падпісаць «Пакт дзеля здароўя» і пачаць выдзяляць 8%  ВУП на сістэму аховы здароўя:

— Без гэтага ў бліжэйшыя гады ахова здароўя будзе падвяргацца стыхійнай прыватызацыі. І гэта скончыцца тым, што ў нас будуць дзве краіны. Краіна тых, хто можа дазволіць сабе лячэнне, і краіна людзей, якія стаяць у бясконцых чэргах да спецыяліста, чакаючы на аперацыі і рэабілітацыю.

Калі б прэзідэнцкія выбары адбыліся ў бліжэйшы час, найбольшую падтрымку з боку ўсіх патэнцыйных выбаршчыкаў атрымаў бы кандыдат ад «Грамадзянскай Кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі, які набраў у апытанні 35% падтрымка. За Караля Наўроцкага, якога падтрымлівае «ПіС», прагаласавалі б каля чвэрці апытаных (23%), і зусім крыху менш — 21% – прагаласаваў бы за Славаміра Менцэна з «Канфедэрацыі».

Апытанне, праведзеная Цэнтрам даследавання грамадскай думкі (CBOS) паказвае, што рэшта кандыдатаў можа разлічваць на значна меншую падтрымку: Шымон Галоўня на 5%, Адрыян Зандберг — 3%, а згаданая Магдалена Беят ды антысеміцкі і антыўкраінскі Гжэгаж Браўн — 2%. 

Характэрна, што адкрыта антыўкраінскі кандыдат Славамір Мэнцэн ушчыльную наблізіўся да Караля Наўроцкага. Калі трэнд на рост папулярнасці Мэнцэна захаваецца, некаторыя аглядальнікі бачаць рэальны шанец таго, што ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы мэру Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму будзе супрацьстаяць лідар партыі «Новая Надзея» (афіляваная з «Канфедэрацыяй») Славамір Мэнцэн.

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць 18 траўня.

IAR/PAP/эж