Беларуская Служба

Кандыдат у прэзідэнты Шымaн Галоўня прапануе забараніць смартфоны ў базавых школах

16.04.2025 15:01
Палітык абяцае зрабіць гэта незалежна ад таго, ці будзе абраны на галоўную пасаду ў краіне, ці не.
  ,
Спікер польскага Сейма, кандыдат у прэзідэнты Шыман Галоўня PAP/Tomasz Gzell

Спікер польскага Сейма абвясціў пра законапраект, які забараняе смартфоны ў базавых школах у Польшчы. Шыман Галоўня(Szymon Hołownia) запэўніў, што праект будзе створаны незалежна ад вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на якіх ён балатуецца:

- Гэты законапраект будзе ўнесены незалежна ад таго, ці я буду прапанаваць яго, як спікер Сейма, кандыдат у прэзідэнты, прэзідэнт ці проста Шыман Галоўня. Я маю намер гэта зрабіць; я маю намер прадставіць гэты законапраект. Я хачу, каб ён з самага пачатку распрацоўваўся разам з экспертамі, каб яго можна было развіваць у рамках як мага больш шырокай палітычнай дыскусіі. Я чакаю, што ўсе падпішуць гэты законапраект.

У многіх краінах Еўрасаюза забараняюць смартфоны ў школах. У спіс з пятнаццаці краін, якія ўвялі такія абмежаванні, уваходзяць Аўстрыя, Італія, Грэцыя і Нідэрланды. Вучням у гэтых краінах забараняецца карыстацца смартфонамі падчас урокаў, а ў некаторых выпадках таксама падчас перапынкаў.



Згаданай тэме была прысвечана сённяшняя сустрэча з экспертамі ў Сейме.

IAR/аз

Польская школа без смартфона? Эксперты: Патрэбныя стратэгіі, а не толькі забароны

14.04.2025 13:36
Пытанне забароны смартфонаў у школе вяртаецца падчас выбарчай кампаніі — гэтую тэму некаторыя палітыкі бяруць «на ўзбранне» ў барацьбе за галасы.