Беларуская Служба

Ці палякі цікавяцца бягучай выбарчай кампаніяй і прымуць удзел у галасаванні?

24.04.2025 12:15
Паводле апытання, найбольш падзеямі, звязанымі з бягучай прэзідэнцкай гонкай, цікавяцца прыхільнікі правых і ўльтраправых партыяў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/ geralt

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца менш чым праз месяц, то бок у нядзелю, 18 траўня. Паводле апытання IBRiS, праведзенага па замове газеты Rzeczpospolita, 66,2 працэнта рэспандэнтаў цікавяцца выбарчай кампаніяй. 33,8% заявілі, што не сочаць за падзеямі, звязанымі з бягучай прэзідэнцкай гонкай або глядзяць іх час ад часу.



Паводле даследавання грамадскай думкі, рашуча цікавяцца выбарчай кампаніяй выбаршчыкі апазіцыі, то бок правай партыі «Права і справядлівассь» і ўльтраправай «Канфедэрацыі» (39%). У меншай ступені за падзеямі, звязанымі з прэзідэнцкай гонкай сочаць прыхільнікі ўрадавай кааліцыі  - «Грамадзянскай кааліцыі», «Трэцяй дарогі» і Левых (30%).

Аказваецца таксама, што выбарчая кампанія ў найбольшай ступені прыцягвае ўвагу жыхароў  малых гарадоў - да 50 000 жыхароў (46%) і выбаршчыкаў, якім больш за 70 гадоў (63%).

Цікава, што кампанія больш цікавіць жанчын (69%), чым мужчын (63%), паведамляе выданне.

«Палякі цікавяцца палітыкай. Мы знайшлі сваё месца ў партыйнай сістэме, але выбар шырокі», — кажа палітолаг, прафесар Рафал Хвэдорук з Варшаўскага ўніверсітэта.

Паводле эксперта, большасць палякаў, якія маюць права голасу, прымуць удзел у галасаванні, бо яны «палітычна ангажаваныя». Гэтаму не перашкодзіць ні смерць Папы Рымскага, ні травеньскія выходныя, ні вясновае надвор'е.

«Падзеі, звязаныя са смерцю Папы Рымскага, не будуць мець ніякага значэння для выбарчай кампаніі і тым больш для вынікаў выбараў», - адзначае прафесар.

Апытанне было праведзена 17 і 18 красавіка з выкарыстаннем метаду CATI сярод 1069 рэспандэнтаў.

аз

У Польшчы набірае абароты прэзідэнцкая кампанія

17.04.2025 15:01
Па ўсёй краіне вісяць перадвыбарчыя плакаты, білборды і расцяжкі. За пасаду прэзідэнта змагаюцца 13 кандыдатаў. У тройку лідараў уваходзяць Рафал Тшаскоўскі, Караль Наўроцкі ды Славамір Менцэн.

Эксперт: Выбары ў Беларусі і Польшчы - гэта супрацьлеглыя полюсы

23.04.2025 15:46
У Польшчы праходзіць прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Лукашэнкаўскія прапагандысты ўжо заявілі, што гэта «выбары без выбару». На польскіх выбарах ёсць інтрыга, сапраўдная барацьба і падлік галасоў,  тады як у Беларусі - тэрор ды фальсіфікацыі, нагадвае эксперт.