З гэтай нагоды былі прэзентаваныя падкасты на цэлы год. Іх можна будзе паслухаць, між іншым, на новым сайце polskieradio.pl.
Цэнтральным момантам стала прэм'ера крымінальнага падкаста, які прэзентавалі ў прамым эфіры. Яго сцэнар напісаў журналіст Гжэгаж Каліноўскі. Галоўную ролю выканаў Пётр Цырвус, які расказаў, што дзеянне радыёспектакля адбываецца, між іншым, у Варшаве:
- Гэта будзе гісторыя міжваеннай Польшчы, якую мы ўсё больш адкрываем. Цёмны свет забойцаў, гангстараў, злодзеяў. Я некалькі гадоў жыву ў Варшаве. Хаджу яе вуліцамі і ўяўляю сабе, як гэта адбывалася ў міжваеннай Польшчы.
Аднак гэта не адзіная навінка, падрыхтаваная з нагоды юбілею. Таксама Польскае радыё паведаміла сёння пра прэм’еры яшчэ некалькіх падкастаў. Сярод іх быў «Wytrych Wydrycha», у якім журналіст Даніэль Выдрых вядзе шчырыя і асабістыя размовы з такімі гасцямі, як Караль Акраса, Катажына Бонда і Аркадыюш Якубік. Крымінальныя тэмы з'яўляюцца і ў «Laboratorium Zbrodni - Podcast Crazy Nauka», дзе Аляксандра і Пётр Станіслаўскія аналізуюць справы, раскрытыя дзякуючы дасягненням навукі.
Для малодшых слухачоў — «Matura po godzinach. Podcast Baby od polskiego» Анеты Карыціньскай, у якой даступна паказана, як з’ява поп-культуры звязаная з тэмай выпускных экзаменаў.
ав