Беларуская Служба

Кандыдат у прэзідэнты Караль Наўроцкі абвяшчае праграму рэпатрыяцыі

02.02.2025 06:01
Караль Наўроцкі, кандыдат у прэзідэнты, якога падтрымлівае партыя «Права і справядлівасць», абвяшчае, што элементам яго праграмы будзе «вялікі план рэпатрыяцыі».
Karol Nawrocki, kandydat na prezydenta RP popierany przez PiS
Karol Nawrocki, kandydat na prezydenta RP popierany przez PiSKSikorski/Shutterstock

Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў Лэнчыцы Караль Наўроцкі падкрэсліў, што палякі складаюць 60-мільённую супольнасць у свеце і трэба выкарыстоўваць яе патэнцыял, заахвочваючы суайчыннікаў вяртацца ў краіну.

«Па-за межамі Рэспублікі Польшча пражывае 20 мільёнаў палякаў. Больш за мільён у Бразіліі, шмат палякаў у Цэнтральнай Азіі, напрыклад, у Казахстане, для якіх прыезд у Польшчу, адукацыя ў Польшчы, падтрымка нашай эканомікі і будаванне дэмаграфічнай устойлівасці было б з аднаго боку эканамічна выгадна, а з другога — было б магчымасцю  вярнуцца ў Польшчу, нават праз некалькі пакаленняў», — сказаў кандыдат, якога падтрымлівае «Права і справядлівасць».

Падрабязнасці праграмы будуць прадстаўлены падчас выбарчага з'езду ў сярэдзіне лютага.

Паводле апошняга апытаньня IBRiS для штотыднёвіка Polityka, кандыдат ад Грамадзянскай кааліцыі Рафал Тшаскоўскі карыстаецца найбольшай падтрымкай рэспандэнтаў — 38,9 працэнта. Другое месца заняў прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі, якога падтрымлівае ПіС, з 27,1 працэнта. Далей у апытанні з падтрымкай ніжэй за 10% ішлі Славамір Менцэн і Шымон Галоўня.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 18 мая. Магчымы другі тур — 1 чэрвеня.

IAR/вх