Беларуская Служба

Тысячы фальшывых профіляў у сацскетках распаўсюджваюць хлусню пра кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы

22.04.2025 16:07
X з'яўляецца асноўнай платформай для аперацый уплыву ў польскім выбарчым дыскурсе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ды выбараў прэзідэнта ў Польшчы засталося няшмат часу, менш за месяц. Фэйкавыя акаўнты ў сацыяльных сетках атакуюць кандыдатаў у прэзідэнты. Рэдакцыя CyberDefence24.pl атрымала чарговую справаздачу аб актыўнасці несапраўдных профіляў у сацыяльных сетках ад кампаніі NowaComm.

У дакладзе аналізуюць уплыў фальшывых акаўнтаў на стварэнне негатыўнага кантэнту, звязанага з прэзідэнцкай кампаніяй, у перыяд з 1 лютага па 17 сакавіка 2025 года. Сабраныя дадзеныя паказваюць, што X з'яўляецца асноўнай платформай для аперацый уплыву ў польскім выбарчым дыскурсе. Актыўнасць фальшывых карыстальнікаў, якія пашыраюць негатыўныя настроі, там значна большая, чым у Facebook.

На X было выяўлена 2040 фальшывых акаўнтаў, якія публікавалі кантэнт пра прэзідэнцкія выбары, у той час як у Facebook было толькі 404 такія акаўнты. Акрамя таго, фальшывыя профілі на платформе Ілана Маска прывялі да 11,8 мільёна праглядаў негатыўнага кантэнту ў параўнанні з 99 000 на платформе Цукерберга.

У справаздачы таксама адзначаецца, што інтэнсіўнасць такой актыўнасці на X была значна вышэйшай, чым у Facebook, што падкрэслівае вялікі патэнцыял платформы. На платформе Ілона Маска найбольш фальшывых профіляў было пра Рафала Тшаскоўскага (1595) і Караля Наўроцкага (1515), у той час як у Facebook найбольш фальшывых профіляў было пра Славаміра Мэнцэна (2868) і Рафала Тшаскоўскага (2522).

нг