Беларуская Служба

13 тысяч бегуноў прынялі ўдзел у 29. Прабегу Варшаўскага паўстання

28.07.2019 11:58
Для ўдзелу ў мерапрыемстве прыязджаюць людзі з усяе Польшчы.
Bieg Powstania Warszawskiego w stolicy
Bieg Powstania Warszawskiego w stolicyPAP/Piotr Nowak


Трынаццаць тысяч чалавек у суботу ўвечары ўшанавалі памяць удзельнікаў Варшаўскага паўстання 1944 году супраць гітлераўскіх захопнікаў. На асноўнай дыстанцыі 10 км перамаглі Эміль Дабравольскі і Дамініка Стэльмах.

- Спорт – гэта форма фізічнага і разумовага выхавання. Я рады, што вы намаганнямі, прысвечанымі падрыхтоўцы, і самым прабегам, хочаце пацвердзіць памяць пра ідэалы, за якія мы змагаліся ў Варшаўскім паўстанні, – сказаў перад самым пачаткам спаборніцтваў старшыня Галоўнага савета Сусветнай Асацыяцыі Арміі краёвай Лешэк Жукоўскі.
Арганізатары падрыхтавалі рэкордную колькасць месцаў – 13 тысяч на прабег 5 і 10 кіламетраў, а ліміт заявак быў вычарпаны ў сярэдзіне ліпеня.

Звычайна, прабегі ў гонар Варшаўскага паўстання праходзяць пасля змроку, што дадаткова ўплывае на атмасферу гэтай спартыўна-гістарычнай падзеі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве прыязджаюць людзі з усяе Польшчы.

яс