Беларуская Служба

Сітуацыя ў Беларусі – адна з тэм пленарнага паседжання Еўрапарламента ў Страсбургу

08.06.2021 08:15
Дэпутаты абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі пасля захопу мінскім рэжымам самалёта і арышту незалежнага блогера Рамана Пратасевіча.
 .
Еўрапарламент Страсбург.Foto: By Diliff - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35972521

Кавідныя пашпарты і сітуацыя ў Беларусі – гэта асноўныя тэмы другога дня пленарнага паседжання Еўрапейскага парламента ў Страсбургу.

Кавідны пашпарт у лічбавым або папяровым выглядзе будзе сведчыць аб тым, што яго ўладальнік быў прышчэплены супраць каранавіруса, вылечыўся ад COVID-19 альбо мае адмоўны вынік тэсту. З 1 ліпеня згаданы дакумент павінен быць прызнаны ва ўсім Еўрапейскім Саюзе і дазволіць грамадзянам ЕС падарожнічаць па супольнасці без неабходнага каранціну.

У другой палове дня дэпутаты абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі пасля захопу мінскім рэжымам самалёта з Афін у Вільню і арышту незалежнага блогера Рамана Пратасевіча. У адказ на гэта краіны ЕС забаранілі авіякампаніям Беларусі выконваць рэйсы ў ЕС у адпаведнасці з рашэннямі нядаўняга саміту, у якім прынялі ўдзел еўрапейскія лідары. У хуткім часе таксама павінен быць гатовы пашыраны спіс беларусаў з забаронай на ўезд у ЕС і замарожанай маёмасцю ў Еўропе. Таксама пачалася праца над эканамічнымі санкцыямі.

аз