Восем гаўбіц «Krab» з кантракту, падпісанага з Украінай у чэрвені, гатовыя да перадачы атрымальніку. Паводле звестак ІАR, абсталяванне чакае выканання апошніх фармальнасцяў і будзе перавезена ва Украіну.
У цяперашні час у Польшчы завяршаецца далейшае навучанне вайскоўцаў украінскай арміі, якія будуць кіраваць гарматнымі гаўбіцамі.
Восем «Krab»-аў для ўкраінскай арміі будуць перададзеныя не ў рамках падтрымкі, якую польскі ўрад аказвае Украіне. Гэта рэалізацыя міжурадавага пагаднення, якое Польшча і Украіна заключылі ў Кіеве на пачатку чэрвеня. Кантракт на суму больш за 3 мільярды злотых прадугледжвае выраб фабрыкай «Huta Stalowa Wola» каля 60 гаўбіц і дадатковых машын для ўкраінскай артылерыі.
Першыя 18 гаўбіц «Krab» былі дастаўленыя з Польшчы ва Украіну – у рамках вайсковай падтрымкі – у маі. Гэтая тэхніка была перададзена са сродкаў польскага войска.
ПР/юл