Беларуская Служба

Польскі палітык: трэба выдаліць расійскага амбасадара

09.05.2023 08:30
Генеральны сакратар партыі «Права і справядлівасць» Кшыштаф Сабалеўскі заявіў, што мы павінны выслаць расійскага амбасадара з Польшчы.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Paweł Supernak

У 1-й праграме Польскага радыё ён выказаў надзею, што сёлета Расія ўстрымаецца ад правакацый з нагоды Дня перамогі ў Другой сусветнай вайне. «Але калі будзе яшчэ адна спроба ўшанаваць савецкіх акупантаў, як летась, наша рэакцыя павінна быць рашучай і цвёрдай», — сказаў Кшыштаф Сабалеўскі.

Генеральны сакратар ПіС нагадаў, што саветы не вызвалялі Польшчу, а прынеслі новую акупацыю, якая да таго ж працягвалася даўжэй і нанесла велізарную шкоду.

У сённяшнім парадзе Перамогі ў Маскве прымуць удзел прэзідэнты Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Беларусі, а таксама прэм'ер-міністр Арменіі. Пра візіт прэзідэнта Кыргызстана ў канцы красавіка паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

У шасці рэгіёнах Расіі і ў акупаваным Крыме святкаванні адмененыя, а ў 21 горадзе іншых рэгіёнаў краіны парадаў не будзе. Не будзе таксама Маршаў «Бессмяротнага палка» — ініцыятывы, падчас якой расіяне неслі фотаздымкі членаў сваіх сем'яў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

ПР/юл