На старонцы petycjeonline.com з’явілася супольная заява да падляшскага куратара асветы і Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы з патрабаваннем не змяняць характару беларускіх школ на Падляшшы.
Беларускія ліцэі ў Бельску Падляшскім і Гайнаўцы ўжо амаль 80 гадоў маюць статус школы нацыянальнай меншасці, у якіх усе вучні вывучаюць беларускую мову і маюць абавязак здаць выпускны экзамен па гэтым прадмеце.
Чыноўнікі адказныя за адукацыю, у сваю чаргу, мяркуюць, што любы вучань гэтых дзвюх школ мае права адмовіцца ад заняткаў і экзамену па беларускай мове ў любы момант.
Такім чынам, у верасні мінулага году, амаль 70 працэнтаў вучняў апошніх класаў беларускага ліцэя ў Бельску Падляскім на гэтай падставе напісалі заявы з адмовай ад навучання беларускай мовы, кажа дырэктар бельскага беларускага ліцэя Андрэй Сцепанюк.
Падляшскі куратар асветы Бэата Пятрушка (Beata Pietruszka) пракаментавала справу ў сваім прэс-рэлізе. У ім чытаем, што, паводле распараджэння міністра адукацыі Польшчы за 2017 год, кожны вучань у Польшчы ва ўстаноўленым парадку мае права падаваць заяву на навучанне мовы меншасці і адмаўляцца ад гэтых заняткаў.
Абавязак усіх вучняў беларускіх ліцэяў у Гайнаўцы і Бельску вывучаць беларускую мову, паводле Бэаты Пятрушкі «парушае права вучняў на добраахвотнасць навучання».
Петыцыя ў абарону беларускіх ліцэяў у Бельску Падляшскім і Гайнаўцы з прававой ацэнкай вядомых юрыстаў прафесара Варшаўскага універсітэта Матэвуша Піліха ды прафесара Анджэя Саковіча з Універсітэта ў Беластоку даступныя на старонцы petycjeonline.com.
Вашай увазе сюжэт Змітра Косціна