Беларуская Служба

Еўракамісія рэкамендавала пачаць з Украінай перамовы аб членстве ў ЕС

08.11.2023 13:01
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні краіны ЕС павінны прыняць падчас саміту ў Бруселі ў сярэдзіне снежня.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр ЛаенPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрапейская камісія рэкамендавала пачаць з Украінай перамовы аб членстве ў ЕС. Аднак уладам у Кіеве трэба будзе завяршыць рэформы ў некалькіх сферах. У Бруселі былі апублікаваныя справаздачы аб прагрэсе краін, якія прэтэндуюць на ўступленне ў супольнасць, у выкананні стандартаў ЕС.

Дакумент, прысвечаны Украіне, мае станоўчы характар, таму Еўракамісія дала зялёнае святло перамовам аб уступленні, але канчатковае рашэнне па гэтым пытанні краіны ЕС павінны прыняць падчас саміту ў Бруселі ў сярэдзіне снежня.

IAR/аз