Беларуская Служба

Пытанні бяспекі абмеркавалі ў Мюнхене

16.02.2020 12:58
З пятніцы пяцьсот лідараў і спецыялістаў з усяго свету абмяркоўваюць праблемы, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю.
      2020 .
Міжнародная канферэнцыя па бяспецы ў Мюнхене 2020 г.EPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA.

Між іншым гэта аслабленне пазіцыі Захаду, эпідэмія каронавіруса, агрэсіўная палітыка Расіі ды парушэнні правоў чалавека ў Кітаі.

Сёння сусветныя лідары абмяркоўвалі будучыню дыпламатыі. Ішлося пра тое, ці варта ўтрымліваць кантакты толькі з краінамі, якія падзяляюць нашыя каштоўнасці і паважаюць міжнароднае права. Які трэба стварыць інструмент вырашэння канфліктаў паміж краінамі, якія прынцыпова нязгодныя.

Таксама ў Мюнхене прайшлі дэбаты пра будучыню Еўрапейскага Саюзу, пра пытанне далучэння да ЕС Паўночнай Македоніі ды Албаніі. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон не захацеў адназначна падтрымаць перамовы з гэтымі краінамі.

- Я маю на ўвазе, што нам трэба значна хутчэй працаваць з краінай, дзе ёсць відавочны прагрэс. Туды мы павінны больш інвеставаць. У той жа час мы павінны вярнуцца да зыходнай кропкі, калі прагрэсу няма.

Канцлер Аўстрыі Севасцьян Курц выступіў у Мюнхене супраць таго, каб у Еўрасаюзе былі «краіны першага і другога класа».

- Гэта добра, калі мы дыскутуем. У кожнай краіны Саюзу ёсць свая пазіцыя і голас, не павінна быць краін першага і другога класа. Гэта небяспечна, прывядзе да таго, што падзелы ў ЕС будуць пагаршацца.

Польшча выступіла за пашырэнне Еўрапейскага Саюзу на Паўночную Македонію і Албанію.

юл