Беларуская Служба

У Польшчы першы выпадак лятальнага сыходу ад каранавіруса

12.03.2020 13:32
Першай ахвярай хваробы стала 57-гадовая жанчына, якая праходзіла лячэнне ў Познані. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnePAP/Marcin Bielecki

У Польшчы зафіксаваны першы смяротны выпадак захворвання каранавірусам. Першай ахвярай хваробы стала 57-гадовая жанчына, якая праходзіла лячэнне ў Познані. Пра гэта паведаміў намеснік мэра Познані Енджей Салярскі:

-Да гэтага часу ў нас зафіксаваныя два выпадкі заражэння, адзін пацыент памёр. Лекар ужо паведаміў аб гэтым сям'ю нябожчыцы. Астатнія два пацыента адчуваюць сябе добра. У той жа час пад наглядам лекараў знаходзяцца 16 чалавек.

Нагадаем, апоўдні 12 сакавіка ў Польшчы налічвалася 47 выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыі. За апошнія суткі было зарэгістравана 16 новых выпадкаў.

IAR/эж