Беларуская Служба

На прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы павеяла сенсацыяй

16.04.2025 14:52
Замест прагназаванага двубою кандыдатаў-фаварытаў ад кіроўнай і апазіцыйнай партыі, у другі тур прэзідэнцкіх выбараў можа выйсці кандыдат-папуліст Славамір Мэнцэн.
Аўдыё
  • Расце папулярнасць кандыдата Славаміра Мэнцэна
Славамір МэнцэнCzarneckiRadek/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

18 мая бягучага году ў Польшчы пройдзе першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Нацыянальная выбарчая камісія зарэгістравала 13 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Гэта: Артур Барташэвіч (універсітэцкі выкладчык), Магдалена Беят (намеснік маршалка Сената з партыі «Левыя сілы»), Гжэгаж Браўн (дэпутат Еўрапарламента, Канфедэрацыя Кароны Польскай), Шымон Галоўня (маршалак Сейму, рух «Польшча 2050»), Марэк Якубяк (дэпутат, Федэрацыя для Рэспублікі Польшча), Мацей Мацяк (прадпрымальнік, журналіст), Славамір Менцэн (дэпутат ад руху «Канфедэрацыя»), Караль Наўроцкі (старшыня Інстытута нацыянальнай памяці, кандыдат ад партыі ПіС), Ёанна Сенішын (былая дэпутатка ад Саюза левых сіл), Рафал Тшаскоўскі (мэр Варшавы, «Грамадзянская каліцыя»), Марэк Вох (беспартыйны прадстаўнік мясцовага самакіравання), Адрыян Зандберг (дэпутат ад партыі «Разам»).

Паводле апытанняў грамадскай думкі лідарамі перадвыбарчай гонкі з’яўляюцца 2 кандыдаты: Рафал Тшаскоўскі ды Караль Наўроцкі. Паводле апошняга апытання Research Partner, за Тшаскоўскага на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі б 34,8% рэспандэнтаў, а за Наўроцкага — 22,7%. Прагназавалася, што менавіта гэтыя два палітыкі выйдуць у другі тур, які прызначаны на 1 чэрвеня.

Аднак апошнім часам ростам папулярнасці можа пахваліцца яшчэ адзін кандыдат – прадстаўнік крайне правага руху «Канфедэрацыя» Славамір Мэнцэн. Яго папулярнасць вагаецца паміж 15-18% і ўвесь час павялічваецца. Больш за тое, ён найбольш папулярны сярод моладзі. 34% палякаў ва ўзросце 18-24 гады кажуць, што прагаласавалі б за Мэнцэна. СМІ ды эксперты пачалі прагназаваць, што ён можа прабіцца ў другі тур. Чым вылучаецца гэты палітык? Сваю перадвыбарчую кампанію ён пабудаваў на некалькіх простых пастулатах: нізкія падаткі, шчыльныя межы ды абмежаванне міграцыі, спыненне дапамогі Украіне, крытыка празмернай бюрактарыі ЕС. Гэтыя пастулаты ён паўтарае слова ў слова падчас выбарчых мітынгаў.

— Навошта рэгістраваць кожную курыцу, мы столькі год жылі без аніякіх рэгістрацый, ці камусьці курыцы пашкодзілі? Еўрапейскі Саюз хоча правесці рэгістрацыю курэй, адначасова прапускае сотні тысяч нелегальных мігрантаў, якіх не трэба рэгістраваць. Гэта хворы падыход. Рукі прэч ад нашых рук, займіцеся мігрантамі. Злачыннасць расце з-за мігрантаў, а не курэй. Усюды, дзе масава з’яўляюцца мігранты, там расце злачыннасць. Напрыклад, Швецыя была некалі самай бяспечнай краінай, а цяпер за адзін год 400 стралянін, 150 тэрактаў. Гэта не справа шведаў, якія перагрэліся ад глабальнага ацяплення і пачаліся страляць адзін у аднаго. Не, 97% адказных за страляніну ў Швецыі – гэта эмігранты ды дзеці мігрантаў.

Менавіта гэтае паўтарэнне і прыносіць Мэнцану папулярнасць, згодна з правілам, што шмат разоў паўтораная хлусня становіцца праўдай. За гэтыя паўтарэнні канкурэнты ўжо празвалі Мэнцэна «шмарманкаю». Іншая прычына яго папулярнасці - Tik-Tok.

@slawomirmentzen Koniec z platformerską cenzurą! Niech żyje wolność! #mentzen2025 #mentzen #sławomirmentzen ♬ dźwięk oryginalny - Sławomir Mentzen

Кітайская прыкладанне — гэта каралеўства кандыдата «Канфедэрацыі», які сабраў там ужо 1,6 мільёна падпісчыкаў (у лютым было 1,4 мільёна) і застаецца там бясспрэчным лідарам сярод удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі. Дадаткова ён прамаўляе моладзевым слэнгам, выкарыстоўваючы простыя, нескладаныя сказы, да шмат вульгарызмаў, што падабаецца моладзі. Яшчэ ў яго прамовах шмат антыўкраінскіх пасылаў. Ён паўтарае, што калі стане прэзідэнтам, ніводзін польскі жаўнер не загіне ні за Данбас, ні за Крым, абвінавачвае ўкраінцаў у вялізарных чэргах да лекараў. Ягоныя паплечнікі па руху як Магадлена Сасноўска называюць гэта клопатам аб польскіх інтарэсах.

— Мы ў сваіх выказваннях звярталі ўвагу на справу іміграцыі украінцаў, але гэта не былі антыукраінскія лозунгі, толькі прапольскія.

Прадстаўнікам іншых палітычных сіл у Польшчы рэзка крытыкуюць гэтую рыторыку, яны бачаць у гэтым дыскрымінацыю. Гаворыуь дэпутат Сейму ад руху «Польшча 2050» Лукаш Асамаляк.

— Але ж украінскія жанчыны часта працуюць медсёстрамі ў нашых шпіталях, ёсць нават лекары. Я думаю гэта не па чалавечы сказаць гэтым людзям, што ў нас працуеце, але ў чарзе мусіце быць апошнімі ды прапускаць палякаў. Тыя хто легальна знаходзіцца, легальна працуе і плаціць падаткі павінны мець падобныя правы, як грамадзяне Польшчы.

Прадстаўнік «Грамадзянскай кааліцыі» дэпутат Сейму Пётр Борыс сказаў, што палітыкі ад правых партый павінны спыніць практыку палітычнага цкавання.

— Гэта наш заклік да апанентаў, асабліва да сп. Наўродскага, які прайграў дэбаты. Мы звяртаемся да ўсіх СМІ правай арыентацыі, якія цкуюць, каб спыніліся, бо ваш пасыл ідзе да людзей і некаторыя могуць рашыцца на кепскія крокі пад уплывам нянавісці, якую распаўсюджваюць медыі. Таму мы заклікаем, каб Вы спыніліся, у адваротным выпадку вырасце пагроза для бяспекі людзей.

Магчыма па гэтай прычыне на днях штаб Рафал Тшаскоўскага запрасіў на дэбаты кандыдата ад ПіС Караля Наўродскага, што прывяло да невялікага але росту рэйтынгу дадзенага палітыка. У адрозненні ад Наўродскага Мэнцэн кепска спраўляецца з дэбатамі, што паўплывала на невялікае зніжэнне яго папулярнасці. Сацыёлаг з Варшаўскага ўніверсітэту Войцех Рафалоўскі заявіў, што на гэтым этапе кампаніі, як ні парадаксальна, Тшаскоўскі хоча дапамагчы Наўроцкаму.

— Караль Наўроцкі можа шмат страціць, але і здабыць таксама. Ён мусіць цяпер рызыкаваць, а Тшаскоўскі – не. Магчыма штабу Тшаскоўскага ідзеца пра тое, каб дапамагчы саперніку, таму што ў другім туры Наўродскі будзе зручнейшым апанентам для Тшаскоўскага, чым Славамір Мэнцэн.

Гэта тлумачыцца тым, што паводле сацыялагічных апытанняў Менцэн мае большыя шанцы на перамогу ў другім туры супраць Тшаскоўскага чым Наўродскі. За Мэнцэна гатовыя галасаваць 43% выбарцаў, а за Тшаскоўскага 50% пры 7% нявызначаных. У выпадку пары Наўродскі-Тшаскоўскі расклад прэферэнцый выглядае 42% на 52%.

 Юры Ліхтаровіч