У апошнія выходныя на польска-беларускім памежжы у мястэчку Чаромха праходзіў міжкультурны фэст пад назвай „З вясковага панадворка”. На працягу трох дзён з пятніцы па нядзелю бавілі публіку артысты шматлікіх галін: музыканты, майстры рукадзельля, аматары здаровага ладу жыцьця, і г.д.
У праграме прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі беларускай культуры. У прыватнасьці, пра беларускую дуду і палескія шаптухі расказваў Віталь Воранаў. Ён сам зьяўляецца дударом і напісаў таксама кніжку на польскай мове пра шаптух „Шэптам”.
З беларускімі майстрамі з калектыва «Спадчына» з Высокага ўдзельнікі фэсту маглі падрыхтаваць сваю "зернявуху", якая зберагае сямейнае шчасце і багацце, навучыліся як рабіць вышыўку са стужкі, маглі таксама пабачыць беларускі вясельны абрад.
Абрад вясельля
Абрад вясельля сабраў поўны зал публікі.
Вялікім зацікаўленьнем карысталіся таксама майстар-класы па падрыхтоўцы беларускай зернявухі. Не ўсе змаглі прыняць у іх удзел....
"Ужо зусім няма месца, і так кожны год, мы празявалі. Мы прыяждзаем штогод, дзецям тут вельмі падабаецца, - казалі удзельнікі мерапрыемства, кім не пашанцавала зрабіць сваю ляльку- обэрэг.
Зернявуху пашыла Бася з Выршавы
"Я пашыла мяшочак. Важна, каб тканіна была старая, найлепш ад бабы. Нельга яе рэзаць ножніцамі, а трэба адарваць ад нейкай вопраткі. Шыць можна толькі чырвонай ніткай, бо чырвоная дае шчасьце. А хутка я буду ўпрыгожваць гэтую ляльку. Я з вялікім зацікаўленем слухала, што гэтым лялькам не малююць твар, няма вачэй, вушэй, вуснаў, каб яна не расказвала чужым, што адбываецца дома. На весну зерне з мяшочка мяшаюць з іншым і сеюць у полі. А калі была галодны час, то гэтае зерне елі".
Хто не пасьпеў на майстарклас па падрыхтоўцы зернавухі, мог навучыцца ў беларускай майстрыхі вышываць стужкай.
Вышыўка стужкамі
Пра беларускую дуду расказаў на фэсце ў Чаромсе Віталь Воранаў, якога некалькі гадоў таму заваражыў гэты народны беларускі інструмент.
Дуда Віталя Воранава
Віталь Воранаў ня толькі грае на дудзе, на аўтарскай сустрэчы ён расказваў пра беларускіх шаптух, пра якіх напісаў кнігу „Шэптам”.
Беларускіх майстроў на міжкультурным фэсце пад назвай „З вясковага панадворка” у Чаромсе сустрэла Яланта Смялоўская.