Беларуская Служба

А. Хадановіч быў адным з удзельнікаў стыпендыі Gaude Polonia

24.07.2019 16:23
Паэт і перакладчык расказаў, што ў Польшчы яму ўдалося напісаць новы зборнік вершаў і папрацаваць над перакладамі Герьерта і Міцкевіча.
Аўдыё

48 стыпендыстаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны з Украіны, Беларусі і Расіі закончылі паўгадавую мастацкую дзейнасць і адукацыю ў Польшчы ў рамках праграмы . Сярод іх было 13 беларусаў. Адным з іх быў вядомы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

13 чалавек на праграме былі з Беларусі і два з Расіі, астатнія – з Украіны. Адным з удзельнікаў праграмы Gaude Polonia быў беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Падчас свайго знаходжання на стыпендыі ён асаблівым чынам працаваў над перакладам польскай паэзіі на беларускую мову. На думку Андрэя Хадановіча, праграма Gaude Polonia дае вельмі шырокія магчымасці яе ўдзельнікам:

- Стыпендыя Gaude Polonia – гэта шырокая, амаль нічым не абмежаваная, крэатыўная прастора. Можна мець навуковага кіраўніка, можна працаваць самастойна, можна перамяшчацца з гораду ў горад. Гэта магчымасць наведваць канцэрты, можна набываць кніжкі і матэрыялы па сваёй тэме. Для мяне гэта магчымасць паўдзельнічаць адразу ў некалькіх фестывалях, пазнаёміцца з найлепшымі польскімі паэтамі, перакладчыкамі. Найперш для мяне гэта шанец перакладаць класічную і не вельмі польскую паэзію, кінуць першы позірк на «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, спадзяюся, з гэтага нешта выйдзе. Я паспеў падрыхтаваць тоўсты том паэзіі Збігнева Герберта. Мне ўдалося напісаць новую кніжку вершаў. Стыпендыя дае дзве рэчы: масу ўражанняў і час творча гэтыя ўражанні ператравіць, адрэфлексафаць, прапусціць праз сябе.

Стыпендыяты прыязджаюць у Польшчу рэалізоўваць свае праекты на шэсць месяцаў. Сярод іх пісьменнікі, фатографы, графікі, мастацкія крытыкі, рэжысёры. Іх працы архівізуе Нацыянальны цэнтр культуры. У панядзелак стыпендыяты атрымалі дыпломы з рук віцэ-міністра культуры Паўла Левандоўскага і дырэктара Нацыянальнага цэнтру культуры прафесара Рафала Вісьнеўскага.

Чарговая група стыпендыятаў з Цэнтральна-Усходняй Еўропы зможа паўдзельнічаць у праграме Gaude Polonia вясной наступнага году.

слухайце аўдыё