Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

01.08.2019 15:50
Анна Саколэк запісала песню пра Варшаўскае паўстанне "Варшава - горад кахання".
Аўдыё
  • Варшава - горад кахання. Музычны ўрок польскай мовы
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

1 жніўня – гадавіна пачатку Варшаўскага паўстання. Сёлета гістарычная дата адзначаецца ў Польшчы выключна шырока, паколькі гэта роўна 75-ая гадавіна ўзброенай барацьбы жыхароў Варшавы за свой горад з нямецкімі акупантамі. У сувязі з гадавінай таксама многія музыканты ўключаюцца ў адзначэнне даты, запісваюць песні, прысвечаныя памяці паўстанцаў.

Не выключэнне і гераіня нашай сённяшняй перадачы. Анна Саколэк (Anna Sokołek) запісала песню пад назваю «Варшава – горад кахання» (Warszawa – miasto miłości). Анна яшчэ не стала зоркай папулярнай музыкі ў Польшчы, звестак пра яе няма ў віртуальнай энцыклапедыі, але на сайце пясняркі напісана, што яна – дыпламаваная вакалістка і трэнер працы з голасам. Закончыла факультэт джазу і забаўляльнай музыкі Музычнай акадэміі ў Катавіцах. Удзельнічала ў тэлеперадачах «The voice of Poland», і Бітва галасамі («Bitwa na głosy»). Мяркуе, што праца над голасам дапамагае чалавеку глыбей спазнаць самога сябе.

Саколэк – шматгадовая вакалістка гуртоў Gospel Rain i Full Power Spirit, з якімі выступае з канцэртамі на тэрыторыі ўсёй Польшчы, а таксама за мяжой. Ладзіць індывідуальныя ўрокі, а таксама майстар-класы працы з голасам. Яе цікавіць кожны аспект голасу – фізіялагічны, псіхалагічны, а таксама духоўны. Цікавы чалавек. Таксама яе песня, прысвечаная Варшаўскаму паўстанню, далёка не шаблонная. «Варшава – горад кахання».

Poeta, bard - ginące plemię.

Nocami kreśli wiersze na murach.

Bosymi stopami pieści ziemię.

Gorącą głową zawsze w chmurach.

Warszawa - miasto miłości pierwszych.

Pozwólcie mi wrócić choćby na chwilę.

Łotrem, kto nie rymował tu wierszy!

Łajdakiem, kto nie chciał być Szekspirem!

Płonie Poznańska, Aleje w gruzach.

Choć w takich czasach to herezja:

o inspiracjach szepce, o muzach.

Dla niego miasto to poezja.

A jeszcze wczoraj, mamo kochana!

Na Nowym Świecie razem z dziewczyną.

W czarnych lakierkach od Kielmana.

Popijał kawę z sacharyną.

To było wczoraj, dziś przed siedemnastą chwycił rozpylacz,

wyszedł na miasto.

Nie czas na miłość lecz na rozstanie:

za chwilę wybuchnie tu powstanie.

W osiem tygodni jak w oka mgnieniu.

Pustka na lewo, pustka na prawo.

Nie został kamień na kamieniu.

Serce u twoich stóp Warszawo!

Паэт, бард – выміраючае племя. Начамі піша вершы на мурах. Босымі стопамі песціць зямлю. Гарачая галава заўсёды ў аблоках.

Варшава – горад першага кахання. Дазвольце мне вярнуцца хаця б на хвілінку. Нягоднік той, хто не рыфмаваў тут вершаў, паганец – хто не хацеў быць Шэкспірам!

Гарыць Пазнанская, Алеі ў руіне. Нягледзячы на тое, што ў такія часы – гэта ерась, пра натхненне шэпча, пра музаў. Для яго горад – гэта паэзія.

А яшчэ ўчора, маці даражэнькая! На Новым Свеце разам з дзяўчынай у чорных лакіраваных туфлях ад Кельмана піў каву з сахарынам. Гэта было ўчора. Сёння, перад сямнаццатай, ён схапіў за пісталет, пайшоў у горад. Не час на каханне, а на расстанне, праз хвіліну пачнецца тут паўстанне.

За восем тыдняў, як у адзін міг, пустэча – направа, пустэча – налева. Не застаўся камень на камяні. Сэрца да тваіх ног, Варшава!

Песню «Варшава – горад кахання» спявала Анна Саколэк, аўтар слоў – Аркадыюш Кобус, музыку напісаў Марцін Сівец.

Warszawa – miasto miłości pierwszych – Варшава – горад першых каханняў. Так трэба было б перакласці гэты сказ на беларускую мову, але выраз каханне ў прынцыпе вельмі рэдка ўжываецца ў множным ліку, каханні – дрэнна гучыць, таму я пакінула адзіночны лік. Яшчэ нагадваю, што ў польскай мове словам miłość называюць як платанічнае каханне, так і каханне людзей супрацьлеглага полу, так і кожны від любові – да Айчыны, гораду, маці і г. д.

Łotrem, kto nie rymował tu wierszy – нягоднік той, хто не рыфмаваў тут вершаў. Тут звярну ўвагу на канструкцыю łotrem, kto... Поўным сказам было б łotrem jest ten, kto…, але часта ўжываецца такая скарочаная форма.

Płonie Poznańska, Aleje w gruzach – гарыць Пазнанская, Алеі ў руінах. Тут, канешне, гаворка ідзе пра варшаўскія вуліцы – Пазнанскую і Aleje Jerozolimskie. Польская мова – складаная мова, і часам цяжка зразумець, чаму адны словы пішуцца так, а іншыя, вельмі падобныя, інакш. Напрыклад, слова Aleje ў назве вуліцы Aleje Jerozolimskie пішацца з вялікай літары, а вось з Алеяй Ружаў ужо складаная справа, выраз алея пішацца раз з малой, раз з вялікай літары, па правілах павінен пісацца з малой.

Na Nowym Świecie – зноў жа назва вуліцы ў цэнтры Варшавы. Цікава тое, што тут слова свет скланяецца інакш, чым свет у значэнні ўсіх жыхароў планеты Зямля. У родным склоне Nowego świata (вуліца), але z całego światu – з усяго свету.

W czarnych lakierkach od Kielmana – у чорных лакіраваных туфлях ад Кельмана. Фірма ручнога вырабу абутку Яна Кельмана была заснаваная ў Варшаве пад канец 19-га стагоддзя, і праіснавала да нашых часоў. Майстэрня і крама знаходзяцца на вуліцы Хмельнай у цэнтры сталіцы.

Przed siedemnastą chwycił rozpylacz – перад сямнаццатай схапіў за пісталет. Менавіта ў сямнаццаць пачалося Варшаўскае паўстанне, а rozpylacz – гэта жаргонны назоў пісталета-кулямёта, якім карысталіся паўстанцы.

нг