Аўсянае пячэнне – рэцэпт з польскай кандытарскай кнігі з 1948 года.
300 г аўсяных шматкоў тыпу «Геркулес»
100 г масла
150 г цукру (можна менш, калі нехта не любіць вельмі салодкага)
2 яйкі
50 г мукі
1 чайная лыжка разрыхляльніка
0,5 пачка ванільнага цукру
некалькі кропель міндальнага араматызатара
Растапіце 50 г масла і дадайце сталовую лыжку цукру ў патэльні. Дадайце аўсяныя шматкі, перамяшайце і смажце да залаціста-карычневага колеру.
У місцы перамяшайце астатняе масла, яйкі, астатні цукар і ванільны цукар. Дадайце муку, разрыхляльнік і араматызатар. Нарэшце, дадайце астуджаныя аўсяныя шматкі і перамяшайце.
Разлажыце на бляху пергамент. Фармуйце на блясе аўсянае пячэнне, пакідаючы паміж ім шмат месца, бо яно будзе расці з-за разрыхляльніка. Пастаўце бляху ў разагрэтую да 180°C духоўку. Выпякайце 9-10 хвілін. Зніміце аўсянае пячэнне з бляхі толькі пасля таго, як яно цалкам астыне і стане цвёрдым.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл