Ужо ў бліжэйшую пятніцу і суботу ў Крынках на Беласточчыне пройдзе чарговы юбілейны ХХ Беларускі Трыялог. На гэты раз пад лозунгам «Сёння. Dzisiaj. Today».
Усё пачнецца ў Галерэі Крынкі з вернісажу выставы беларускага мастака Артура Клінава. Пазней у Каўказскай Сінагозе пабачым незалежны тэатральны праект ГЭТАМЫ. У суботу – будзе магчымасць прыняць удзел у інтэлектуальнай дыскусіі людзей культуры з Беларусі, Польшчы і беларускага замежжа. А на канец можна будзе паслухаць канцэрты Лявона Вольскага і Прымакоў.
Ідэю сёлетняга Трыялогу прадставіць мастак Лявон Тарасэвіч з Фонду Villa Sokrates.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк