Беларуская Служба

У бліжэйшую суботу палякі будуць супольна чытаць польскія навелы

04.09.2019 19:03
У Мінску літаратурная акцыя пройдзе ў Доме Дружбы на вуліцы Захарава, 28.
Аўдыё
  • У бліжэйшую суботу палякі будуць супольна чытаць польскія навелы
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бліжэйшую суботу ва ўсёй Польшчы і за мяжой пройдзе акцыя «Нацыянальнае чытанне». Сёлета палякі будуць чытаць польскія навелы. Нагадаем, навела — гэта літаратурны жанр, кароткі ці сярэдні па памеры празаічны твор, як і апавяданне.

«Заяўкі на ўдзел у акцыі могуць падаваць, сярод іншага, школы, бібліятэкі і ўсе іншыя ўстановы, а таксама грамадзяне, якія хацелі б наладзіць акцыю ў сваіх гарадах», - заявіў прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Войцех Калярскі (Wojciech Kolarski).

- Акцыя «Нацыянальнае чытанне» - гэта высілак усіх палякаў - усіх, хто любіць чытаць і любіць польскую літаратуру. Дзеля таго, каб далучыцца да акцыі, дастаткова зайсці на сайт prezydent.pl, запоўніць заяўку і зачначыць сваё месца на мапе Польшчы альбо свету, паколькі гэтая акцыя будзе праходзіць паўсюль.

У Мінску літаратурная акцыя пройдзе ў Доме Дружбы на вуліцы Захарава, 28. Пачатак а 15-й гадзіне.

Для сёлетняя Нацыянальнага чытання прэзідэнцкая пара выбрала восем навел класікаў польскай літаратуры: Элізы Ажэшкі, Марыі Канапніцкай, Баляслава Пруса, Генрыка Сянкевіча, Бруна Шульца, Уладзіслава Рэйманта, Стэфана Жаромскага, Генрыка Жавускага.

Нацыянальнае чытанне арганізуецца прэзідэнтам Польшчы з 2012 года. Яго ініцыявала супольнае чытаннем «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У мінулым годзе «Прадвесьне» Стэфана Жаромскага чыталі на ўсіх кантынентах: амаль у 3 тыс. месцаў у свеце, у тым ліку ў 134 за межамі Польшчы, у 33 краінах, нават на Антарктыдзе.

аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры