Беларуская Служба

20 верасьня стартуе „Варшаўская восень”

11.09.2019 14:03
Сёлета міжнародны фестываль сучаснай музыкі пройдзе ў сталіцы 62-і раз.
Здымак мае ілюстрацыйны характарElasticComputeFarm/CC0 Public Domain

Канцэрты, кампазітарскія майстэрні, імправізацыі, спектаклі, оперы, музычны тэатр і гукавы тэатр – гэта толькі некаторыя пункты праграмы, якія адбудуцца ў рамках 62-га Міжнароднага фестывалю сучаснай музыкі „Варшаўская восень”. Мерапрыемства будзе працягвацца з 20 па 28 верасня. Тэма сёлетняя фестывалю – „Пнеўма”.

Дырэктар фестывалю Ежы Карновіч (Jerzy Kornowicz) кажа, што лейтматыў узьнік з ролі паветра ў музыцы. Ён дадаў, што падчас фестывалю будуць выкарыстоўвацца інструменты, гук якіх паўстае пра дапамозе паветры.

Арганізатары запланавалі больш за 50 фестывальных падзеяў, у тым ліку 19 сусветных прэм'ераў музычных твораў.

У рамках фестывалю ўжо 9 раз адбудзецца „Маленькая Варшаўская восень”, прызначаная для самых маленькіх слухачоў.

Куратар „Маленькай Варшаўскай восені” Паўліна Цэліньска (Paulina Celińska) расказала пра 6 музычных падзей і адну сустрэчу з кампазітарам Агатай Зубэль (Agata Zubel).

- 20 верасня у палацы «Крулікарня» мы запрашаем на інаўгурацыю гукавай інсталяцыі аўтарства Кшыштафа Цыбульскага (Krzysztof Cybulski). Назва інсталяцыі - „Пнеўматафоны”. Яна раскажа пра ісціну музыкі, то бок пра рух паветра й яго наступства.

Публіка будзе мець нагоду паназіраць за працэсам рэгістрацыі канцэртаў і спэктакляў.
Суарганізатарам Міжнароднага фестывалю сучаснай музыкі „Варшаўская восень” з'яўляецца Другі канал Польскага радыё. Польскае радыё ўзяло на сябе таксама інфармацыйную падтрымку мерапрыемства.

аз