Артур Клінаў гэта сучасны беларускі мастак-канцэптуаліст, пісменнік і выдавец, галоўны рэдактар прысьвечанага сучаснаму беларускаму мастацтву часопісу «Партызана».
Клінаў прымаў удзел у амаль сотні калектыўных ды ў 30 індывідуальных выставах у свеце.
Напрыканцы 90-тых гадоў ХХ стагоддзя мастак стварыў «Беларускае Аб’яднаньне Сучаснага Мастацтва», піша сцэнары для фільмаў. Выдаў 16 альбомаў у калекцыі «Партызана», прысьвечаных беларускаму сучаснаму мастацтву.
У 2013 годзе Клінаў непадалёк беларуска-літоўскай мяжы стварыў мастацкую вёску Каптаруны, дзе рэалізуе шмат якія свае праекты.
Ягоную выставу «Салодкае саламянае жыцьцё», якая падрыхтавана да ХХ «Беларускага Трыялогу», да 11 кастрычніка можна глядзець у «Галерэі Крынкі».
Рэпартаж Яраслава Іванюка
слухайце аўдыё
«Салодкае саламянае жыцьцё» Артура Клінава