- Спадзяюся, што галасаванне над заяўкай аб унясенні Гданьскай суднаверфі ў спіс сусветнайспадчыны ЮНЭСКА пройдзе ў 2021 годзе, – сказаў у аўторак дырэктар Нацыянальнага інстытуту спадчыны Барташ Скальдаўскі.
На тэрыторыі Гданьскай суднаверфі знаходзіцца некалькі гістарычных месцаў, між іншым, брама нр 2, Помнік паўшым работнікам верфі, Зала Аховы працы. У мінулым годзе верфь была ўнесеная ў спіс Помнікаў гісторыі. Гэты тытул атрымлівае помнік гісторыі асаблівага значэння для культуры краіны.
Ініцыятары кампаніі адзначаюць, што намаганні аб унясенні верфі ў спіс ЮНЭСКА прыносяць ужо канкрэтныя эфекты. – Мы дамаўляемся з рознымі ўладальнікамі гэтага месца, – дадаў Барташ Скальдаўскі. У сацыяльных СМІ ідзе папулярызацыя ініцыятывы, таксама праводзяцца выставы.
1 кастрычніка стартуе выстава здымкаў Міхала Шлягі, які даўно дакументуе аб’екты на тэрыторыі суднаверфі.
Кожная краіна штогод можа запрапанаваць адзін аб’ект для ўнясення яго ў спіс ЮНЭСКА.
ав