Гэта паказ тэатральных спектакляў, якія прэзентуюць культуру памежжа, у тым ліку спектаклі з-за ўсходняй мяжы, у прыватнасці з Беларусі. Падзея рэалізоўваецца з думкай пра міжнародную ідэю Усходняга партнёрства.
Сёлета на фестываль прыехалі тэатры з Беларусі, Грузіі, Літвы і Украіны. Спецыяльнай падзеяй быў канцэрт Магдалены Важэхы “Задаволеныя капрызы”.
У нядзелю мінскі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў у Беластоку “Пінскую шляхту”. Яшчэ беларускі спектакль можна будзе паглядзець 6 кастрычніка. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа спектакль “Бетон”.
ав