Яго прызнаюць чальцы Акадэміі майстраў польскай мовы, якая аб'ядноўвае лаўрэатаў папярэдніх узнагарод.
Тытул прызнаецца з 2011 году. Яго атрымліваюць пляцоўкі, ініцыятывы і ўстановы, якія маюць непадважальныя заслугі ў фармаванні найлепшых моўных прыкладаў. Другая праграма Польскага радыё робіць гэта на кожным кроку пры дапамозе прэезентацыі на антэне вартаснай польскай і сусветнай літаратуры і паэзіі, як сучаснай, так і класікі.
- “Двойка” – гэта таксама захапляльныя літаратурныя дыскусіі, перадачы, якія цікавым чынам набліжаюць слухачам тэмы, звязаныя з польскай мовай, а найперш імкненне, каб прыгожай мовай расказваць палякам пра ўсе з’явы ў культуры, - гаворыць дырэктар Другой праграмы Польскага радыё Малгажата Малашка-Стасевіч.
Майстар польскай мовы – гэта сацыяльная праграма, якая з 2000 году падтрымлівае папулярызацыю ведаў пра польскую мову і заахвочвае карыстацца прыгожай, правільнай мовай.
ав