Беларуская Служба

Пасажыры аэрапорту ў Варшаве знаёмяцца з польскімі помнікамі гісторыі

09.10.2019 13:17
На выставе прэзентуюцца 105 аб’ектаў асаблівага значэння для польскай культуры.
Пётр ГліньскіPAP/Mateusz Marek

Мільёны пасажыраў з краіны і замежжа, якія падарожнічаюць праз варшаўскі аэрапорт імя Шапэна, даведаюцца пра прыгожыя польскія помнікі культуры дзякуючы выставе «Каштоўная спадчына. Адкрый нашыя Помнікі гісторыі».

Адкрываючы экспазіцыю віцэ-прэм’ер, міністар культуры і нацыянальнай спадчыны, прафесар Пётр Гліньскі падкрэсліў, што яна паказвае 105 найпрыгажэйшых, самых каштоўных польскіх помнікаў культуры:

- У апошнія чатыры гады мы павялічылі гэты спіс на 45 аб’ектаў. На 100-годдзе вяртання польскай незалежнасці мы хацелі мець 100 гістарычных помнікаў. Было столькі жадаючых, што нам удалося значна перавысіць гэтую лічбу. Гэта цудоўная ідэя, каб паказаць выставу ў публічнай прасторы. 18 мільёнаў людзей штогод карыстаюцца аэрапортам Шапэна, могуць паглядзець тое, што ў Польшчы найпрыгажэйшае. Пры гэтым мы заахвочваем наведаць Польшчу.

На выставе прэзентуюцца 105 аб’ектаў асаблівага значэння для польскай культуры. Вялікафарматныя раздрукоўкі здымкаў з каментаром экспертаў размешчаныя на кожным этапе падарожжа: на чыгуначнай станцыі, у тэрмінале адпраўлення, багажным аддзяленні. Галоўная частка выставы знаходзіцца за зонай кантролю бяспекі, дзе пасажыры чакаюць свой рэйс.

Выстава будзе выстаўленая да канца жніўня 2020 году. Экспазіцыя складаецца з двух частак. Першая паказвае 53 помнікі гісторыі, а ў сакавіку будучага году будуць паказаныя наступныя 52 аб’екты.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры