220 разнастайных падзей, якія будуць прэзентаваць творчасць польскіх мастакоў, запланаваныя ў рамках 15 Фестывалю Culturescapes 2019 у Швейцарыі. Ён распачаўся 5 кастрычніка і завершыцца 6 снежня.
Culturescapes – гэта інтэрдысцыплінарны швейцарскі фестываль, прысвечаны папулярызацыі міжкультурніцкага дыялогу, супрацы і наладжванні кантактаў. Яго ідэя заключаецца ў тым, каб наблізіць швейцарскай публіцы «досвед іншых культур у іх разнастайнасці». У гэтым годзе галоўным героем Culturescapes з’яўляецца Польшча.
Гэта ўжо 15 па ліку фестываль. Ён не мае фармальная сядзібы, падзея перамяшчаецца паміж Польшчай і Швейцарыяй і прэзентуе польскую культуру на розных швейцарскіх сцэнах. Арганізатары фестывалю вывучылі, якія найважнейшыя тэмы ў польскай культуры з пункту гледжання замежжа, каб зразумець фундаменты польскай культуры. Былі вызначаныя тры галоўныя плыні: гісторыя і памяць, духоўнасць і рэлігія, пратэст.
ав