Беларуская Служба

Заўтра ў Мінску пакажуць швейцарскі фільм «Свабодныя людзі»

09.10.2019 13:41
Фільм будзе паказаны ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання.
Афішаафіша

10 кастрычніка 2019 года ў Мінску ў вялікай зале кінатэатра «Піянер» будзе паказаны дакументальны швейцарскі фільм «Свабодныя людзі». Фільм будзе дэманстравацца на англійскай мове з рускімі субтытрамі. Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у касе кінатэатра за 1 гадзіна да паказу.

Пасля фільма адбудзецца дыскусія з удзелам экспертаў у галіне абароны правоў чалавека. Фільм будзе паказаны ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання.

Фільм распавядае гісторыю зняволенага Кенэта Рымса, акцэнтуючы ўвагу на стойкасці чалавека. Галоўны герой знаходзіўся ў адзіночным зняволенні на працягу 25 гадоў, але сцены камеры не перашкодзілі яму стаць мастаком, паэтам, заснавальнікам некамерцыйнай арганізацыі і арганізатарам мастацкіх мерапрыемстваў, адначасова змагаючыся за справядлівасць.

У 18 гадоў Кенэт быў асуджаны за забойства і прысуджаны да смяротнага пакарання. Ён стаў самым маладым зняволеным у Арканзасе. Фільм адлюстроўвае супрацьстаянне Кенэта і падымае ўніверсальныя пытанні: як мы можам змагацца з несправядлівасцю? Як мы можам працягваць рухацца наперад і знайсці сэнс жыцця ў жыцці?

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры