Беларуская Служба

Ансамбль песні і танца «Śląsk» (Сілезія) імя Станіслава Гадыны накіраваўся ў турнэ па Японіі

16.10.2019 13:55
Польскі калектыў выступіць з 30 канцэртамі, наведае 18 японскіх гарадоў.
Лагатып ансамблюBy SilverTree - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20414178

Праграма з двух частак, з якой артысты прыехалі ў Японію, гэта галоўным чынам кампазіцыі Станіслава Гадыны і харэаграфія Эльвіры Каміньскай. Любімая сярод японцаў песня «Szła dzieweczka» будзе выконвацца па-польску і па-японску.

У фінале, акрамя кракавяка, будзе гучаць японская песня «Ідаі», якую артысты спяваюць на японскай мове – расказвае дырэктар ансамблю Збігнеў Церняк:

- Японцы дастаткова спецыфічныя, бо яны дасканала ведаюць польскую культуру, яны арыентуюцца ва ўсім, што ў нас адбываецца. Японцы дасканала разумеюць, што такі калектыў, як Ансамбль песні і танца «Śląsk», гэта амбасадар польскай культуры. Таму нас і запрасілі.

Ансамбль «Śląsk» наведваў Японію некалькі разоў, аднак сёлетнія гастролі маюць асаблівае значэнне, паколькі гэта не толькі папулярызацыя польскай культуры ў рамках святкавання 100-годдзя польскай незалежнасці, у Год Станіслава Хадыны, але таксама элемент святкавання 100-годдзя дыпламатычных стасункаў паміж Польшчай і Японіяй.

Апошні канцэрт адбудзецца ў Токіа 20 лістапада.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры