У аўторак у варшаўскім кінатэатры распачаўся 7-мы Фестываль дакументальных фільмаў «Кіно з душой». Гэта фестываль, на якім паказваюцца фільмы на сацыяльную, гістарычную, рэлігійную і сямейную тэмы.
У конкурсе фестывалю апынуліся 27 фільмаў, рэалізаваных польскімі і замежнымі аўтарамі – гаворыць дырэктар фестывалю Гражына Рашкоўска:
- Кваліфікацыю прайшлі 27 дакументальных фільмаў. Усе яны маюць адзін агульны момант: яны гавораць, што нашае жыццё мае сэнс, што варта быць актыўным, што варта глядзець на свет шырэй, а не толькі праз прызму спажыўца. Калі мы сабе дазволім, то паглядзім на сябе і нашых кінагерояў так, каб памяняць крыху і сябе, і свет.
У дзень адкрыцця фестывалю былі паказаныя тры дакументальныя фільмы: прэм’ерны «Макавей з Гайдук – сказ пра блаславёнага ксяндза Юзафа Чэмпеля» рэжысёра Адама Красніцкага, «Цуд на Наваліпках» Міхала Гураля і «Таямніцы айца Піа» Хосэ Марыі Завалы.
Падчас фестывалю «Кіно з душой» праходзяць дэбаты, дыскусіі, сустрэчы з рэжысёрамі і акторамі. Часткай фестывалю з’яўляюцца адукацыйныя сустрэчы для школьнікаў.
ав