Беларуская Служба

У Кіеве распачаліся Дні польскага кіно

23.10.2019 12:13
Акрамя ўкраінскай сталіцы польскія фільмы будуць паказваць таксама ў чатырох іншых гарадах.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnegeralt/pixabay.com/CC0

У Кіеве распачаліся Дні польскага кіно, які праходзяць ужо 14-ы раз. Акрамя ўкраінскай сталіцы польскія фільмы будуць паказваць таксама ў чатырох іншых гарадах.

Сярод фестывальных фільмаў ёсць, між іншым, «Кур’ер» рэжысёра Ўладзіслава Пасікоўскага. Гэта фільм, натхнёны гісторыяй Яна Новака-Езяраньскага. Філіп Тлокіньскі, які зайграў галоўную ролю, прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю ў кінатэатры «Жоўцень». Ён заўважыў, што фільм «Кур’ер», нягледзячы на тое, што тычацца гістарычнай тэматыкі, з’яўляецца прыцягальным і дынамічным.

Амбасадар Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі сцвердзіў, што дзякуючы польскім фільмам, асабліва на гістарычныя тэмы, украінскія гледачы могуць лепш зразумець Польшчу:

- Гістарычныя тэмы з’яўляюцца характэрнымі для польскага кіно. Яно паказвае досвед 20-га стагоддзя, у тым ліку трагічныя моманты.

У рамках Дзён польскага кіно можна таксама паглядзець «Як сабака з катом» Януша Кандрацюка, «7 пачуццяў» Марка Катэрскага і «Пярэварацень» Адрыяна Панка. Акрамя Кіева, паказы пройдуць у Адэсе, Харкаве, Луцку і Вінніцы.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры