27 кастрычніка "Арт Сядзіба" запрашае на імпрэзу "Вечар вечных вершаў", прысвечаную рэпрэсаваным у 1930-я гады літаратарам.
Творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры прачытаюць Ганна Севярынец, Вікторыя Трэнас і маладыя паэты. Музыку на вершы рэпрэсаваных літаратараў зайграюць Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra, Павал Аракелян і Hvedar Groovich.
82 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД “амерыканкі” былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР: літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.
Імпрэза пройдзе ў кавярні “Грай”. Пачатак а 19.00.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
27 кастрычніка а 19:00
ав
.