Беларуская Служба

У сядзібе Саюзу палякаў Беларусі адбылося адкрыццё выставы «Дзядуля ў польскім мундзіры»

30.10.2019 16:30
Адначасова прайшла прэзентацыя альбому з біяграфіямі герояў аднайменнай акцыі.
Аўдыё
 -
Інэса Тодрык-Пісальнік і Анджэй Пісальнікznadniemna.pl

Учора ў Гродне ў сядзібе Саюзу палякаў Беларусі адбылося адкрыццё выставы «Дзядуля ў польскім мундзіры» і прэзентацыя альбому з біяграфіямі герояў аднайменнай акцыі, паведамляе партал znadniemna.pl. Ва ўрачыстасці ўдзел прыняла віцэ-спікер Сейму Польшчы Малгажата Гасеўска, удзельнікі навуковай канферэнцыі «Палякі ў Беларусі канца ХІХ-пачатку ХХІ стагоддзя», а таксама нашчадкі герояў акцыі «Дзядуля ў польскім мундзіры», якую ўжо пяць гадоў запар ладзяць галоўны рэдактар газеты «Głosu znad Niemna na uchodźstwie» Інэса Тодрык-Пісальнік і рэдактар парталу znadniemna.pl Анджэй Пісальнік.

Журналісты апошнія пяць гадоў вядуць рубрыку ў газеце і на партале, прысвечаную жаўнерам розных польскіх фарміраванняў. Да гэтага часу чытачам парталу ўдалося знайсці ў сваіх сямейных архівах больш за 70 гісторый дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі ў розных польскіх баявых адзінках.

- Адзінай умовай была наяўнасць здымку ў мундзіры. У нашай кнізе ёсць героі, якія змагаліся ў Паўстанні 1863-64 гадоў, на розных этапах барацьбы за незалежнасць у часе Расійскай імперыі, у польска-бальшавіцкай вайне, у розных польскіх адзінках у часы ІІ Рэчы Паспалітай, урэшце ў Арміі Краёвай і Арміі Андэрса, – расказаў Анджэй Пісальнік.

Выставу падтрымала Генеральнае консульства РП у Гродне, а кнігу «Дзядуля ў польскім мундзіры» выдаў фонд «Свабода і дэмакратыя» са сродкаў Сенату РП.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры