Беларуская Служба

Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 – прэзентацыя выдання

30.10.2019 16:38
Асновай выдання сталі архіўныя справы з Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.
Аўдыё

4 лістапада ў 18:00 у прасторы «Кансерва» адбудзецца прэзентацыя выдання «Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг»., якое падрыхтавана валанцёрскай ініцыятывай «Брэсцкі канструктывізм». Праект падтрыманы Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Польскім Інстытутам у Мінску і Гісторыка-культурным цэнтрам BREST FORT, чытаем на старонцы кампаніі «Будзьма беларусамі».

Асновай выдання сталі архіўныя справы з Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Асаблівай цікавосткай з’яўляюцца чарцяжы першапачатковых планаў дамоў, якія дазваляюць параўнаць задуму архітэктараў і сучасны стан мадэрнісцкай спадчыны. Графічнае афармленне выдання – брэнд-студыя GRAFIT.

У Брэсце ў міжваенны час было рэалізавана больш за 100 праектаў будынкаў у стылі мадэрнізму. Гэты горад мае найвялікшую колькасць мадэрнісцкіх дамоў у Беларусі. У выданні «Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг». распавядаецца пра прыватныя забудовы ў цэнтры Брэста. На прыкладзе мадэрнісцкай спадчыны можна прасачыць тэндэнцыі архітэктуры і праектавання міжваеннага часу.

Больш падрабязней пра гэта можна даведацца з прадмовы, падрыхтаванай прафесарам Акадэміі мастацтваў у Гданьску (Польшча) Міхалам Пшчулкоўскім. Таксама каталог змяшчае архіўныя фотаздымкі розных часоў, якія дазваляюць больш поўна ўявіць трансфармацыю будынкаў.

ав


Плакат презентацыі выдання Плакат презентацыі выдання
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры