Беларуская Служба

У Каралеўскім замку адчынілася самая вялікая выстава, прысвечаная роду Вазаў

06.11.2019 16:18
Экспазіцыя паказвае кароткі, але істотны перыяд панавання гэтай дынастыі ў Рэчы Паспалітай.
Аўдыё
Вернісаж выставыPAP/Wojciech Olkuśnik

У Каралеўскім замку ў Варшаве адбыўся ўрачысты вернісаж выставы «Свет польскіх Вазаў. Прастора-людзі-мастацтва». Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі казаў, што экспазіцыя паказвае кароткі, але істотны перыяд панавання гэтай дынастыі ў Рэчы Паспалітай:

- Аўтары гэтай беспрэцэдэнтнай выставы пастараліся, каб як мага лепш наблізіць гледачам розныя аспекты каралеўскага жыцця ў 1587-1668 гадах. У 12 залах госці Каралеўскага замку ў Варшаве могуць захапляцца амаль 300-мі каштоўнымі аб’ектамі, якія паходзяць з калекцыі 77 установаў.

На выставе можа паглядзець, між іншым, «Панараму Варшавы» Крысціяна Меліча, якая пасля 350 гадоў вярнулася ў замак. З лонданскай Нацыянальнай галерэі прывезена карціна «Выкраданне Еўропы» Гвіда Рэні, намаляваную па замове караля Уладзіслава Вазы, у сваю чаргу з Дрэздэна пазычаны «Партрэт старога» з калекцыі Яна ІІ Казіміра Вазы.

Гэта пятая і самая вялікая выстава Году Вазаў у Каралеўскім замку ў Варшаве. У 2019 годзе мінае 400 гадоў з канца перабудовы замку, зробленай па замове караля Жыгімонта Вазы.

Выстава «Свет польскіх Вазаў. Прастора-людзі-мастацтва» будзе працаваць да 14 студзеня 2020 году.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры