Беларуская Служба

Выступам амерыканскага піяніста Кэвіна Кэнера адзначылі другія народзіны Польскага радыё Шапэн

14.11.2019 12:22
Польскае радыё Шапэн распачало трансляцыю 11 лістапада 2017 году.
Кэвін Кэнер PAP/Leszek Szymański

Выступам амерыканскага піяніста Кэвіна Кэнера ў студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага адзначылі другія народзіны Польскага радыё Шапэн. Прагучалі творы Фрыдэрыка Шапэна і Ігнацы Яна Падарэўскага. Кэвін Кэнера з'яўляецца адным з лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу імя Фрыдэрыка Шапэна – нагадвае дырэктар Радыё Шапэн Марцін Гмыс:

- Гэта піяніст, які ў 1990 годзе перамог у конкурсе. Гэта сапраўды выдатны музыка, адзін з самых выбітных шапэністаў. Кэвін Кэнер зʼяўляецца вялікім сябрам польскай музыкі. Ён выконвае не толькі Шапэна, але Падарэўскага і многіх іншых кампазітараў. Зʼяўляецца частым госцем фестывалю «Шапэн і яго Еўропа». Ён запісвае кружэлкі ў Польшчы.

Польскае радыё Шапэн распачало трансляцыю 11 лістапада 2017 году. Гэта лічбавы радыёканал, прысвечаны жыццю і творчасці самага выбітнага польскага кампазітара і піяніста Фрыдэрыка Шапэна, а таксама прысвечаны класічнай музыцы, галоўным чынам польскай.

У Радыё Шапэн творчасць кампазітара зʼяўляецца пунктам, ад якога пачынаецца разважанне пра польскую і еўрапейскую музыку, таксама пра яе сучасныя напрамкі, як джаз і рок.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры