Беларуская Служба

Naviband выдае новы альбом за грошы сваіх прыхільнікаў

25.11.2019 15:53
Кружэлка з’явіцца ў продажы 5-га снежня.
 Naviband
Гурт NavibandФота: https://naviband.by/foto/

Месяц таму скончылася акцыя збору сродкаў на новы альбом гурта Naviband. Зоркам «Еўрабачэння 2015» удалося сабраць 30 тыс. беларускіх рублёў на выданне новага дыска. Гэтую суму сабралі выключна прыхільнікі гурту.

-На мой погляд, гэта вельмі крута, калі ты надзяваеш навушнікі, уключаеш першую песню і разумееш, што ты таксама прыняў удзел у яе ствраэнні, – кажа пра ўклад слухачоў вакаліст гурту Арцём Лук'яненка.

У інтэрв’ю Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка расказалі таксама пра тое, што ў жыцці сустракаюць людзей, якія дзякуючы іх музыцы пачалі вывучаць мову ды нават перайшлі на яе цалкам.

-Мы кожны амаль што канцэрт сустракаем людзей, якія кажуць, што дзякуючы нашай музыцы яны спрабуюць размаўляць па-беларуску, – зазначае Ксенія Жук.

Кружэлка з’явіцца ў продажы 5-га снежня.

аев