Беларуская Служба

Лявон Вольскі анансаваў канцэрт на Дзень Волі анлайн

18.03.2020 15:20
Пра гэта музыка паведаміў у сваім фэйсбуку.
         -,
Вядомая песня «Тры чарапахі» атрымала новую аранжыроўку і спецыяльнае лірык-відэа, для якога Лявон Вольскі асабіста напісаў усе тэксты і намаляваў ілюстрацыіyoutube/screen

«Мы планавалі зладзіць 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння БНР, паўнавартасны электрычны канцэрт з бясплатным уваходам. Абвясціць яго за пару дзён да даты з асаблівым сюрпрызам, вельмі важным для мяне. Зараз сітуацыя вымушае змяніць і гэтыя планы. Але ўгодкі БНР адкласці немагчыма. Таму мы зайграем вялікі электрычны канцэрт 25 сакавіка, але – у рэжыме #online. Праспяваем найлепшыя песні, павіншуем адно аднаго, паразмаўляем з вамі – сусветнае сеціва гэтае дазваляе», – напісаў Лявон Вольскі, піша Наша Ніва.

«І падорым той самы сюрпрыз, які рыхтаваўся. Да ўсяго, у такога фармату ёсць свае неацэнныя плюсы – наведаць канцэрт можна будзе з любой кропкі свету. 25 сакавіка, 20:00», – дадаў ён.

На канале: VolskiVideo

Раней Лявон Вольскі адмяніў запланаваны на 17 сакавіка канцэрт, прысвечаны Дню святога Патрыка.

ав