З часу закрыцця бібліятэк і кнігарняў, ВНУ і школ, а таксама ўстановаў культуры і часткова месцаў працы расце зацікаўленне самая вялікай лічбавай бібліятэкі Польшчы POLONA. Дырэктар Томаш Макоўскі кажа, што колькасць карыстальнікаў штодзённа расце ў 10 разоў:
- У Польшчы няма бібліятэкі, у якой за сталом адначасова сядзела б 2,5 тысячы чытачоў. А менавіта так адбываецца ў бібліятэцы POLONA на працягу дня. Гэта вялікае шчасце, што ёсць такая прылада. Гэта таксама шанец для тых, хто цяпер мае крыху больш часу. Яны могуць чытаць не толькі з увагі на прафесійную дзейнасць, але і для прыемнасці.
Лічбавая бібліятэка POLONA – гэта цяпер адна з найбольшых лічбавых бібліятэк у Еўропе. У ёй ёсць бясплатны доступ да 3 млн лічбавых аб’ектаў: кніг, часопісаў, рукапісаў, старадрукаў, мапаў, рысункаў, графікі, фатаграфій, паштовак, нотаў і лістовак.
ав