Актуальна заняткі ў польскіх школах прыпыненыя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.
Аднак трэба спадзявацца, што неўзабаве дзеці вернуцца ў школу, у тым ліку ў базавую школу №3, якая знаходзіцца ў горадзе Бельск-Падляшкі. Усе дзеці ва ўстанове вывучаюць беларускую мову. Дарэчы, у Бельску-Падляшскім існуе таксама сярэднеадукацыйны ліцэй, дзе вывучаецца беларуская мова. Яго так і называюць – беларускі ліцэй.
А пра тое, як вучні школы №3 адносяцца да вывучэння беларускай мовы, расказвае настаўніца адукацыйнай установы Валянціна Бабулевіч. З ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл